Памерла народная артыстка Беларусі Галіна Талкачова

22 октября 2020

Як толькі што стала вядома, не стала народнай артысткі Беларусі Галіны Талкачовай. Яна да апошніх дзён была артысткай Купалаўскага тэатра. Усе яе гераіні - вытанчаныя, арыстакратычныя жанчыны з моцным унутраным стрыжнем і вялікім пачуццём унутранай годнасці. Яе ролі ў спектаклях "Аптымістычная трагедыя", "...Забыць Герастрата!", "Памінальная малітва", "Лес", "Сымон-музыка", "Апельсінае віно" ўпісаны ў слаўную і багатую гісторыю беларускага тэатра.