Вучэнні "Захад-2017" праходзяць і на тэрыторыі Расіі

19 сентября 2017

На Лужскім палігоне ў Ленінградскай вобласці, дзе напярэдадні за манеўрамі назіраў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, сёння адпрацоўвалі ракетныя ўдары па наземных цэлях і прыкрыццё наземнай групоўкі войскаў з паветра. Як звычайна, паведамляюць сусветныя СМІ, не абышлося без здарэння. Апублікавана відэа відавочцаў, дзе падчас трэніроўкі здарыўся мімавольны пуск ракет класа "паветра-зямля" з верталёта Ка-52 "Алігатар" па вялікай колькасці тэхнікі і людзей.

Паводле інфармацыі СМІ, у выніку здарэння ёсць пацярпелыя. Расійскі бок факт інцыдэнту прызнае, але паведамляе, што ўдар на апублікаваным відэа зафіксаваны ў іншым месцы ў іншы час.