Вучэнне "Захад-2017" стала прычынай шуміхі ў заходняй прэсе

10 сентября 2017

"Падрыхтоўка да вайны", "Масавая мабілізацыя ля еўрапейскіх меж", "Акупацыя Усходняй Еўропы і Балтыі". З такімі загалоўкамі ўжо каторы месяц выходзяць найбуйнейшыя еўрапейскія выданні. Прычына шуміхі - планавае абарончае беларуска-расійскае вучэнне "Захад-2017". Такія манеўры праводзяцца раз у два гады з 2009-га Мінск і Масква не бачаць падставы мяняць гэтую тэндэнцыю. Ну а тое, што за восем гадоў ні адной краіны акупіравана не было, - гэта, як гаворыцца, медыцынскі факт.

Тым не менш, ажыятаж вакол "Захаду-2017" інакш як нездаровым назваць складана. Такі ж эпітэт жадаецца ўжыць і ў дачыненні фантазій еўрапейскіх журналістаў, якія апісваюць сцэнарый яшчэ не пачатага вучэння. Адзін прыклад - брытанская "Гардыян" паведамляе аб статысячнай групоўцы, якая канцэнтруецца ля меж НАТА для нападу на Альянс. Аналітыкі лічаць: СМІ наўмысна перабольшваюць размах вучэння, каб апраўдаць перад еўрапейскімі падаткаплацельшчыкамі рост выдаткаў на абарону. Праўда, у некаторых журналістаў можа здарыцца разрыў шаблонаў, бо сам генсакратар НАТА цалкам спакойны з прычыны будучых вучэнняў. На тыдні Енсу Столтэнбергу прыйшлося асабіста супакойваць еўрапейскіх міністраў абароны.

Усяго ў вучэнні "Захад-2017" прымуць удзел 12 тысяч 700 вайскоўцаў з Расіі і Беларусі. Прычым, на тэрыторыі нашай краіны будзе задзейнічаны меншы кантынгент - каля 10 тысяч 200 чалавек - прыкладна 7 тысяч беларусаў і тры тысячы расіянаў. Для параўнання - у леташніх вучэннях "Анаконда" ў Польшчы ўдзельнічала ўтрая больш вайскоўцаў. Усяго ж на гэты год у НАТА было запланавана 85 манеўраў. Траціна з іх – ля меж Саюзнай дзяржавы. Прама зараз вучэнні "Хуткі трызубец", у якіх удзельнічаюць 14 краін, праходзяць на Явараўскім палігоне пад Львовам. У Мінабароны Беларусі падкрэсліваюць, на фоне напружанай сітуацыі ў рэгіёне, "Захад-2017" спецыяльна праводзіцца на аддаленых ад дзяржмяжы палігонах з запрашэннем назіральнікаў ад НАТА і асобна ад краін-суседак. Аднак у беларускім МЗС са шкадаваннем канстатуюць: "Пакуль такая транспарэнтнасць не прыносіць выніку".