Каталікі працягваюць святкаваць Уваскрэсенне Хрыстовае. Для праваслаўных – Страсны тыдзень

22 апреля 2019

Каталікі працягваюць святкаваць Уваскрэсенне Хрыстовае. У вернікаў сёння пачынаецца Актава Вялікадня - тыдзень асаблівых набажэнстваў. У гэты 8-дзённы перыяд усе літургіі ў касцёлах  святарства вядзе ў белым адзенні.   Усяго ж велікодны час прадоўжыцца да 30  мая і завершыцца святам Ушэсця Гасподняга.

Для праваслаўных жа маючы адбыцца тыдзень - Страсны  - час успамінаў аб апошніх днях жыцця Ісуса і яго распяцці. Тыдзень да Уваскрэсення Хрыстовага  вернікі правядуць у асабліва строгім посце  і малітвах.