Прайшлі сумесныя вучэнні супрацоўнікаў МНС і дайвераў

23 февраля 2016

На адным з гомельскіх азёр прайшлі сумесныя вучэнні супрацоўнікаў МНС і дайвераў. Гэта ўжо другі этап супрацоўніцтва. Напрыканцы мінулага года ратавальнікі і дайверы трэніраваліся разам. Па іх словах, абмен вопытам дапамагае ўдасканальваць прафесійныя магчымасці.

У вучэннях прынялі ўдзел 25 супрацоўнікаў МНС і чацвёра дайвераў, таксама было задзейнічана 6 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Па словах арганізатараў, такая практыка стане традыцыйнай.