Навучальныя праграмы для агульнай сярэдняй школы ў Беларусі будуць абноўленыя да першага верасня

28 апреля 2017

Сёння пра гэта заявіў міністр адукацыі на нарадзе спецыяльнай рабочай групы ў профільным ведамстве. Ігар Карпенка падкрэсліў, што новыя метадычныя ўказанні ўжо распрацоўваюцца. Таксама сёння абмеркавалі пытанні перакваліфікацыі і дадатковай перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.

Нагадаем, падчас штогадовага Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне Міністэрству адукацыі разгрузіць школьную праграму і выправіць навучальныя выданні, па якіх сёння навучаюцца школьнікі.