Удзельнікі 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі павіншавалі жанчын

7 марта 2018

Віншаванні жанчынам паступаюць з усіх куткоў зямнога шара. Удзельнікі 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі крэатыўна падышлі да гэтай падзеі - знялі цэлы відэаролік. Старт экспедыцыі быў дадзены яшчэ ў лістападзе мінулага года.

На лядовы кантынент для працягу работ па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў адправіліся 7 удзельнікаў.