Навучэнцы 9-х класаў сёння здаюць выпускныя іспыты

2 июня 2021

Сёння дадзены старт выпускным іспытам для навучэнцаў 9-х класаў. Іспыты пройдуць 2, 4 і 8 чэрвеня. У гэтыя дні выпускнікі базавай школы напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, выканаюць кантрольную працу па матэматыцы. Як і ў папярэднія гады,  спецыялісты Міністэрства адукацыі будуць аб'яўляць тэксты для правядзення выпускных іспытаў і нумары кантрольных прац па матэматыцы ў прамым эфіры на "Беларусь 1", і яны будуць адразу ж размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі. Падчас правядзення выпускных іспытаў будуць выкананыя ўсё санэпідпатрабаванні. Дарэчы, сведчанні аб атрыманні агульнай базавай адукацыі с сёлета атрымаюць амаль 14 тысяч дзевяцікласнікаў.