Уборачная кампанія сёлета будзе знаходзіцца на кантролі кіраўніцтва МУС

28 июля 2017

Аб гэтым сёння журналістам распавялі ў ведамстве. Плануецца, што праваахоўнікі нададуць асаблівую ўвагу як фактам крадзяжу ўраджаю, так і ў цэлым парадку ў гаспадарках. На кантролі міліцыянераў будзе і расход паліва, а таксама перавозка грузаў і стан аграрыяў. Сёння рэйдавыя групы пачалі сваю працу па ўсёй краіне.

Як адзначылі ў МУС, кожнаму парушэнню міліцыянеры дадуць прававую ацэнку. А па асабліва абуральных фактах безгаспадарлівасці будуць узбуджаныя крымінальныя справы.