У Салігорску пачала сваю працу адзіная дыспетчарская служба

25 апреля 2018

У кругласутачным рэжыме спецыялісты кол-цэнтра прымаюць заяўкі аб няспраўнасці ліфтаў, ямах на дарогах ці адсутнасці святла у пад'ездзе. Звяртацца могуць не толькі жыхары горада, але і раёна. Пакуль званкі прымаюць толькі са стацыянарных апаратаў, але хутка можна будзе тэлефанаваць і з мабільнага. Нумар - 115.

Паралельна пачаў працу і партал "Мой горад - 115.бел". На электроннай старонцы жыхары Салігорска таксама могуць пакідаць свае заўвагі.