У праваслаўных сёння Сёмуха

31 мая 2015

А ў праваслаўных сёння адно з дванаццаці самых важных пасля Вялікадня свят - Сёмуха. Згодна з пісаннем, на дзясяты дзень пасля свайго Узнясення Ісус Хрыстос паслаў на сваіх вучняў святы дух, гэтым самым узнагародзіў іх 9 дарамі. Апосталы атрымалі веру, мудрасць і веды, уменне распазнаваць духаў, цудадзейнасць-лекарства, вяшчунства і дар гаварыць на замежных мовах. Сёмуха - адно з самых прыгожых свят. Храмы ўпрыгожаны ў зеляніну дрэў і травы, напоўнены кветкамі. Усё святарства - у адзенні зялёнага колеру.