Беларусы выйгралі два медалі этапу Кубка Еўропы па фрыстайле

27 января 2022

Дзмітрый Мазуркевіч выйграў дамашні этап Кубка Еўропы па фрыстайле, які праходзіць у Раўбічах. Яшчэ адна наша лыжная акрабатка Валерыя Балматава заваявала серабро. У турніры прымаюць удзел фрыстайлісты з трох краін. Акрамя Беларусі, гэта Расія і Казахстан. Заўтра спаборніцтвы прадоўжацца індывідуальнымі стартамі. У суботу тут жа пройдзе камандны турнір. Нашы алімпійцы знаходзяцца на трэніровачным зборы ў Фінляндыі. У Пекіне выступіць 7 лыжных акрабатаў, якія будуць змагацца за медалі ў асабістых спаборніцтвах і ў камандным турніры.