Ля манумента на плошчы Перамогі пагранічнікі ўшанавалі памяць загінуўшых на палях бітваў воінаў

22 июня 2017

У цэнтры Мінска - ля манумента на плошчы Перамогі - сёння раніцай пагранічнікі ўшанавалі памяць загінуўшых на палях бітваў воінаў.

Па традыцыі світаннне ў гэты дзень сустракаюць менавіта вайскоўцы ў зялёных фуражках. У сталіцы тры гадзіны назад кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, афіцэры часцей Мінскага гарнізона, ветэраны і моладзь усклалі кветкі. На вахту памяці ля Вечнага агню заступілі салдаты роты ганаровай варты.

Мітынгі, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай, прайшлі сёння досвіткам ва ўсіх памежных групах і атрадах Беларусі. Упершыню памятны рэквіем прайшоў у Полацку на Кургане Бяссмяротнасці.