Ля Кургана Славы з самай раніцы сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць герояў

9 мая 2020
Асаблівы, святочны настрой сёння адчуваецца на мемарыялах па ўсёй краіне. Для Мінскай вобласці - гэта, безумоўна, Курган Славы, дзе з самай раніцы сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць герояў. У гэтых месцах летам 44-га Савецкая армія атачыла і разграміла 105-тысячную групоўку нямецкіх войскаў. Што стала адной з вырашальных падзей у наступальнай аперацыі "Баграціён" і, у цэлым, вызваленні нашай краіны. Кветкі да падножжа Кургана гэтай раніцай усклалі прадстаўнікі дэлегацыі кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна на чале з губернатарам Аляксандрам Турчыным.  

І сёння ж на Кургане Славы зрабілі прыпынак удзельнікі прабегу "Сцежка мужнасці". Маршрут маладых спартсменаў праходзіць па памятных месцах Мінскай вобласці. Наступны прыпынак - Хатынь. Агульная дыстанцыя пераможнага прабегу - 100 кіламетраў.