Тысячы беларусаў змаглі пакланіцца мошчам князя Уладзіміра

7 июля 2015

Тысячы беларусаў змаглі пакланіцца мошчам Хрысціцеля Русі - вялікага роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Каўчэг са святыняй пабываў у Брэсце, Гродне, Магілёве, Мінску і Віцебску. У паўночнай сталіцы Беларусі мошчы знаходзіліся ў Свята-Успенскім саборы чатыры дні. Ужо сёння каўчэг адправіцца ў Смаленск. А далей - у іншыя вялікія і малыя гарады Расіі.

Князь Уладзімір быў пахаваны ў 1015 годзе ў мармуровым саркафагу ў Дзесяціннай царкве ў Кіеве. Пасля таго як царква была разбураная, частку мошчаў праз шмат гадоў перадалі ва Успенскі сабор Маскоўскага Крамля. З 2010 года каўчэг захоўваецца ў кафедральным саборным храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.