Творчыя майстэрні і калектывы пачалі падрыхтоўку да Новага года

8 ноября 2014

Дарэчы, дзіцячыя ранішнікі пачнуцца толькі напрыканцы снежня, аднак браніраванне Дзедаў Марозаў на навагоднюю ноч пачалося загадзя. Як рыхтуюцца галоўныя гаспадары свята да самага адказнага выступлення ў годзе, высвятляла Наталля Кузьміцкая.



Новы год пачынаецца шампанскім, мандарынамі і камедыяй Іронія лёсу, або З лёгкай парай!. У рознай паслядоўнасці. А заканчваецца заўсёды падарункамі. Якія, як ведаюць усе дзеці, прыносіць Дзед Мароз.


Да Новага года засталося амаль 2 месяцы, пакуль некаторыя толькі плануюць, дзе яго адзначаць, гэтыя людзі ўжо вырашылі, што ў святочную ноч будуць працаваць у ролі галоўных гаспадароў Новага года - Дзеда Мароза і Снягуркі.


Барыс Сафарэвіч - Дзед Мароз са стажам, ужо шосты год запар дорыць усмешкі і падарункі. Пад Новы год заўсёды спяшаецца павіншаваць як мага больш дзяцей.


У навагодні сезон у творчай майстэрні сям'і Драздовых ладзяць каля 5 спектакляў. У акцёрскай трупе як прафесіяналы, так і аматары. Алег Драздоў - творчы кіраўнік і галоўны настаўнік для навічкоў.


Яго жонка, Алеся, з якой 10 гадоў таму і пачыналі творчы прект, ідэйная натхняльніца і аўтар сцэнарыяў. У вялікай шафе свайго часу чакаюць касцюмы Півоні, Карла і Клары, Снежнай Каралевы і, зразумела, Дзеда Мароза. Рэпетыцыі ў касцюмах - толькі пасля некалькіх ідэальных прагонаў.


Галоўнае, каб акцёр бездакорна пераўвасобіўся у свайго героя. Таму для тых, хто вырашыў стаць удзельнікам тэатралізаванага шоу, асаблівыя патрабаванні.


Навагоднія паказы пачынаюцца у 20 лічбах снежня, аднак каб Дзед Мароз прыйшоў з віншаваннямі ў святочную ноч, час ужо паклапаціцца.