Турыстычны фэст на Аўгустоўскім канале прадоўжыцца ўвесь уікэнд

1 апреля 2017

Слалам і марафон па гродзенскіх рэках на байдарках. Турысты з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны адкрылі сёння новы сезон на Аўгустоўскім канале.

Больш як 300 чалавек прынялі ўдзел у традыцыйным (42-м) міжнародным фэсце "Нёманская вясна". Праграму гэтага турыстычнага свята арганізатары распрацоўвалі спецыяльна. Байдарачныя маршруты падбіралі як для прафесіяналаў, так і для турыстаў-аматараў. Дарэчы, з года ў год колькасць гасцей фэсту толькі расце. Паводле прызнання прадстаўнікоў польскай каманды, вялікую ролю ў гэтым сыграў і бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале.

Турыстычны фэст на Аўгустоўскім канале прадоўжыцца ўвесь уікэнд. Удзельнікі будуць спаборнічаць у доўгіх заплывах на акваторыі канала, а таксама пройдзе конкурс слаламу па рацэ Асташанцы. Фіналам "Нёманскай вясны" стане водны марафон з элементамі арыентавання. Маршрут разлічаны на 12 кіламетраў па фактычна бязлюднай мясцовасці на рацэ Чорная Ганча.