Турыстычныя аб'екты сталіцы падчас чэмпіянату ставяць рэкорды па наведвальнасці

12 мая 2014
Самыя папулярныя экскурсіі - па Мінску. Чырвоны двухпавярховы аўтобус курсіруе па цэнтры практычна без свабодных месцаў. За мяжой Мінска гасцям Беларусі спадабаліся Дудуткі. А Нясвіжскі замак за мінулыя выхадныя прыняў амаль 15 тысяч чалавек.
Для гасцей у сталіцы працуюць 9 інфацэнтраў. Многія іншаземцы жадаюць пазнаёміцца з афішай культурных падзей, кансультуюцца наконт музеяў.