Кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой" прыносяць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы, моладзь

22 июня 2023

У беларускай сталіцы сёння маршруты памяці праходзяць праз стэлу "Мінск - горад-герой". На працягу дня да мемарыяла прыносяць кветкі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы, моладзь - усе, хто хоча ўшанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай. Даніну павагі ім аддалі і ўдзельнікі конкурсу "Мой фільм аб вайне". У аснову сваіх кароткаметражак маладыя людзі бралі самыя кранальныя і трагічныя апавяданні пра ваеннае ліхалецце.

Пасля ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай гаварылі пра вайну і гістарычную праўду. З маладымі людзьмі сустрэліся ветэраны, а таксама прадстаўнікі пракуратуры. Факты, успаміны сведак, архіўныя фота і дакументы - тое, на чым трымаецца памяць.