Цыклон з Балтыкі зменіць надвор'е ў сталіцы і Мінскай вобласці

10 июня 2016

У выхадныя сіноптыкі прагназуюць шквалісты вецер і ападкі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а парывы ветру дасягнуць 14-ці метраў за секунду. У суботу паветра прагрэецца да 16-ці градусаў. А ў нядзелю да 20-ці. У пачатку наступнага тыдня цыклон адступіць.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі:

"У панядзелак мы будзем знаходзіцца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, чакаецца пераважна без ападкаў. З серады да нас пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы. Тэмпература паветра будзе паступова расці да 23 градусаў цяпла".

Нягледзячы на дажджлівыя выхадныя, у чэрвені сіноптыкі прагназуюць больш засушлівае надвор'е, чым летась.