Для беларускіх вучняў першых і другіх класаў стартавалі канікулы - цэнтры дадатковай адукацыі запрашаюць у спартыўныя секцыі і гурткі

14 февраля 2022

Для вучняў першых і другіх класаў 14 лютага стартавалі  канікулы. Правесці вольны час з карысцю запрашаюць цэнтры дадатковай адукацыі - тут працягваюць працаваць спартыўныя секцыі і гурткі. Так, у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі  функцыянуюць каля сямі соцень розных забаўных  і пазнавальных курсаў. Сярод іх лепка, вышыўка, урокі архітэктурнага дызайну. Адзін з самых папулярных сярод юнакоў - клуб авіямадэлявання. Там майструюць мадэлі самалётаў з паперы. Дзяўчынкі  часцей асвойваюць розныя тэхнікі малявання.

Секцыі ў палацы на гэтым тыдні будуць працаваць і для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзростаў. Дзеці па стандартным графіку будуць наведваць гурткі пасля ўрокаў. Акрамя тэматычных заняткаў, прапануюцца інтэрактывы на свежым паветры, актыўныя гульні і міні-квэсты.