Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі будуць здаваць больш чым 100 тысяч чалавек

8 июня 2015

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі сёлета збіраюцца здаваць больш чым 100 тысяч чалавек. Рэгістрацыя абітурыентаў завяршылася тыдзень назад. Выпрабаванні пройдуць з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень - 2 ліпеня. Самым масавым прадметам на ЦТ, як і летась, стане руская мова. Першы экзамен - па беларускай мове - пройдзе ўжо ў гэтую нядзелю. Пачатак выпрабаванняў у 11 раніцы.