Тры пляцоўкі з купеллю абсталююць у сталіцы

13 января 2021

У сталіцы рыхтуюць пляцоўкі для акунанняў на Вадохрышча. Усяго абсталююць тры купелі: на Камсамольскім возеры, Цнянскім вадасховішчы і ў Драздах. Для зручнага спуску на ўсіх пляцоўках зараз вядзецца мантаж канструкцый з лесвіцамі. Пад іх выразаюць палонкі, а пазней - купелі пагрузяць у ваду. Ахвочыя змогуць акунуцца ўжо ўвечары панядзелка - з 18 гадзін. Акунанне будзе арганізавана да 20 студзеня.

На ўсіх пунктах кругласутачна будуць дзяжурыць урачы і міліцыя. Таксама пасля акунання ў ледзяную ваду можна пачаставацца гарачай гарбатай - на пляцоўках арганізуюць палявую кухню і выязны гандаль.