Тры чвэрці насельніцтва Беларусі давяраюць Прэзідэнту

8 сентября 2015

Такія лічбы прыводзіць Інфармацыйна-аналітычны цэнтр па выніках жнівеньскага даследавання. На думку пераважнай большасці грамадзян (больш за 74 %), дзейнасць Прэзідэнта адказвае інтарэсам простых людзей. Згодны са сцвярджэннем, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь у цэлым развіваецца ў правільным кірунку - звыш 77 % апытаных.