Трэйлавы забег "Дыскаверы Нясвіж" аб'яднаў больш як 300 аматараў бегу

2 мая 2022

Больш як 300 чалавек - аматараў актыўнага ладу жыцця ў цэлым і бегу ў прыватнасці - першы дзень апошняга месяца вясны вырашылі правесці па-спартыўнаму і сабраліся ў Нясвіжы, дзе прайшоў традыцыйны трэйлавы забег "Дыскаверы Нясвіж". Дыстанцыю сабе выбіралі па здольнасцях - самыя падрыхтаваныя замахнуліся на 20 кіламетраў, самыя маленькія пераадолелі ледзь менш за два. Але і тыя, і іншыя атрымалі порцыю выдатнага настрою. Да забегу далучылася і здымачная група тэлеканала "Беларусь 1" (відэа).