Трывожнае паведамленне паступіла ратавальнікам Мінска: чалавек з вонкавага боку балкона на 12-м паверсе жылога дома па вул. Лабанка

19 августа 2023
19 жніўня а 8-й гадзіне раніцы мінскім ратавальнікам ад відавочцы паступіла паведамленне аб тым, што з вонкавага боку балкона на адліве дванаццатага паверха жылога дома па вуліцы Лабанка знаходзіцца чалавек, паведамляе тэлеграм-канал МНС Беларусі.

Да месца здарэння неадкладна былі накіраваны падраздзяленні МНС. Высветлілася, што з вонкавага боку лоджыі на апошнім паверсе дванаццаціпавярховага жылога дома знаходзіцца жанчына 1989 г. н.
Работнікі МНС уцягнулі мінчанку ў памяшканне (доступ даў гаспадар кватэры). Жанчына не пацярпела.