Трэці тыдзень бежанцы знаходзяцца ў чаканні гуманітарнага калідора ў ЕС

23 ноября 2021

Працягваем сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, дзе ўжо трэці тыдзень бежанцы знаходзяцца ў чаканні гуманітарнага калідора ў ЕС. Аднак на іншым боку калючага дрота не чуюць і, мяркуючы па ўсім, не хочуць чуць крыкі аб дапамозе іншаземцааў,  а там некалькі соцень дзяцей, цяжарныя жанчыны і тыя, каму неабходная медыцынская дапамога на Захадзе, куды яны і імкнуцца трапіць. Акрамя таго, польскі бок працягвае ўмацоўваць мяжу. І ў гэты ж час Беларусь застаецца адкрытай для прапаноў па вырашэнні крызісу на мяжы. І сваю частку дамоўленасцяў выканала: забяспечыла бездапаможных людзей вадой, ежай, цёплым адзеннем і самае галоўнае - дахам над галавой. Часовым, але жыццёва неабходным жыллём для бежанцаў стаў транспартна-лагістычны цэнтр. Заставацца абыякавымі ў такой сітуацыі з беларускага боку не можа ніхто. У якасці перакладчыкаў у ТЛЦ працуюць і валанцёры, каб моўны бар'ер не перашкаджаў своечасова аказваць дапамогу. На месцы падзей дзяжурыць і здымачная група АТН. На сувязі са студыяй  Андрэй Казлоў (відэа).