Транспартны самалёт Іл-76 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

6 сентября 2013

Борт МНС даставіць гуманітарную дапамогу жыхарам Хабараўскага края і Амурскай вобласці. У пацярпелыя ад паводкі рэгіёны вязуць мясныя кансервы, дзіцячае харчаванне і бульбу. Суправаджаюць груз супрацоўнікі МНС і здымачная група Агенцтва тэленавінаў. Нагадаем, бедства ў Расіі пачалося напрыканцы ліпеня ад моцных ападкаў. У зоне падтаплення апынуліся больш чым 30 тысяч чалавек. У Амурскай вобласці пацярпелі больш за 100 населеных пунктаў.


Плануецца, што самалёт беларускіх ратавальнікаў зробіць пасадку ў Благавешчанску. Адтуль гуманітарная дапамога будзе накіраваная жыхарам Хабараўскага края і Амурскай вобласці.