Трансляцыя святочнага богаслужэння з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пачнецца ў 21:45

6 января 2016

Сёння праваслаўны свет рыхтуецца сустрэць адно з галоўных святаў - Раство Хрыстова. 6 студзеня вернікі адзначаюць Куццю.

Паводле традыцыі, вячэра сёння шчодрая, але посная, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў. У гэты дзень пасля прыходу з храма пасля ранішняга богаслужэння вернікі ўстрымліваюцца ад прыняцця ежы да з'яўлення на небе першай зоркі, якая сімвалізуе зорку, што ўзышла над Віфлеемам у момант нараджэння Хрыста. Увечар пачнецца Усяночнае дбанне. Трансляцыю святочнага богаслужэння з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць у 21:45. Па календары праваслаўнай канфесіі, у Беларусі Раство Хрыстова адзначаюць больш як 80% усіх вернікаў.