Трамвайны калапс у сталіцы з-за ДТЗ

16 марта 2021

Трамвайны калапс у сталіцы з-за ДТЗ. На вуліцы Якуба Коласа "фальксваген", які рухаўся ў бок вуліцы Кульман, падчас развароту на скрыжаванні не ўступіў дарогу трамваю, у выніку чаго і здарылася сутыкненне. У аварыі ніхто не пацярпеў. Рух рэйкавага гарадскога транспарту быў паралізаваны. Для зручнасці пасажыраў Мінсктрансам тэрмінова быў арганізаваны часовы дадатковы маршрут аўтобуса № 906. Ён перавозіў пасажыраў ад вуліцы Карбышава да Чырвонай. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ. Праз гадзіну рух трамваяў быў адноўлены.