Трагічным падзеям на Чарнобыльскай АЭС 35 гадоў

26 апреля 2021

Беларусь сёння ўспамінае трагічную дату ў гісторыі. 35 гадоў таму на Чарнобыльскай АЭС адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа. З яе наступствамі мы вымушаны спраўляцца дагэтуль.

Адраджэнне пацярпелых тэрыторый

Жыццё людзей на пацярпелых тэрыторыях і аднаўленне зямель усе гэтыя гады ў полі зроку кіраўніка дзяржавы. У красавіцкія дні маршрут камандзіровак Прэзідэнта традыцыйны ўжо шмат гадоў - у раёны, якія закранула тэхнагенная катастрофа. Дзесяцігоддзямі гэтыя землі ў нашай краіне вярталі да жыцця. Праз 35 гадоў пасля страшнай аварыі мы бачым: гарады ажываюць, людзі вяртаюцца, адкрываюцца сацыяльныя аб'екты. Наступны крок - даручэнне кіраўніка дзяржавы распрацаваць комплексную праграму па гэтых рэгіёнах з акцэнтам на новыя рабочыя месцы.