Трагедыя ў Баранавічах - пілоты Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка назаўжды застануцца для беларусаў героямі

23 мая 2021
Трагічная тэма гэтага тыдня, якая для асобных катэгорый нашых (іх нават суайчыннікамі цяжка назваць)  стала тэмай лішні раз хайпануць і выліць агрэсію. 19 мая ў Баранавічах пацярпеў крушэнне ваенны самалёт. Загінулі абодва пілоты. Загінулі як героі, ратуючы жыцці людзей. Але камусьці гэта здалося добрай магчымасцю адвесці ў палітычную плоскасць. Навошта? Сказаць цяжка. Апошні год прычыны ўчынкаў некаторых наогул складана зразумець. Але зараз пра гісторыю, гаварыць пра якую без слёз гонару не атрымліваецца. Дваіх лётчыкаў не стала на гэтым тыдні. Дваіх хлопцаў, якія цаной жыцця выратавалі жыцці іншых, адвёўшы Як-130 на малюсенькі пятачок паміж дамамі ў Баранавічах. Была каманда катапультавацца. Але яны прынялі рашэнне сапраўдных мужчын, афіцэраў. Пілоты Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка назаўжды застануцца для беларусаў героямі. 

Па трагічнай выпадковасці 25 гадоў таму таксама ў Баранавіцкім раёне ад жылых дамоў адвёў самалёт Уладзімір Карват. Першы Герой Беларусі цаной уласнага жыцця збярог цывільных. 

Расказвае Аляксандр Камовіч (відэа).