Традыцыйны кірмаш вакансій

28 октября 2014

Традыцыйны кірмаш вакансій сёння прапанаваў саіскальнікам больш за 5 тысяч рабочых месцаў. Большасць вакансій прапанаваны прадпрыемствамі прамысловасці і будаўніцтва. Сярэдні ўзровень заработнай платы - 4 з паловай мільёны рублёў. Акрамя звестак аб сітуацыі на працоўным рынку, можна было даведацца аб прафесійным навучанні, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных і атрыманні грашовай дапамогі. З пачатку года ў сталічную службу занятасці звярнуліся каля 12 тысяч мінчан, больш за 9 тысяч былі зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных. 72% гэтых грамадзян былі працаўладкаваны.



Больш падрабязна Наталля Кузьміцкая. Без вопыту працы і адукацыі, сталічныя службы занятасці сёння прапаноўваюць нават і такія вакансіі. З пачатку года у Мінску зарэгістравана каля 9 тысяч беспрацоўных. Амаль палову з іх ужо працаўладкавалі.


У базе данных службы занятасці пераважна працоўныя вакансіі. Найбольшую патрэбу у кадрах маюць прамысловасць і будаўніцтва. Сярэдні ўзровень заработнай платы па прапанаваных вакансіях складае каля 4,5 мільёна рублёў.


Між тым сярод самых высокааплатных інжынер-праграміст з зарплатай 26 мільёнаў рублёў, муляры, тынкоўшчыкі і абліцоўшчыкі ад 12 да 14 мільёнаў. На зарплату 45 мільёнаў шукаюць камандзіра паветранага судна. Дарэчы, на традыцыйным кірмашы вакансій саіскальнікам сёння прапаноўвалі больш за 5 тысяч спецыяльнасцяў.



Дарэчы, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Мінску адзін з самых нізкіх па краіне - 0,2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
Толькі на апошнім кірмашы працу знайшлі амаль 600 мінчан. Такія мерапрыемствы дазваляюць пазнаёміцца з вялікай колькасцю работадаўцаў, запісацца на некалькі гутарак і атрымаць самую аператыўную інфармацыю аб сітуацыі на рынку працы і наянаўнасці свабодных вакансій.