Доўгатэрміновая стратэгія развіцця кожнай галіны, новыя працоўныя месцы, рост зарплат, а таксама рэалізацыя буйных інвестпраектаў. У Мінскім аблвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за тры месяцы года. Па прагнозных паказчыках не дацягваюць будаўнічая сфера, транспарт і гандаль. А ў плюсе сельская гаспадарка і прамысловасць. Акрамя таго, сёлета на індустрыяльнай карце Мінскай вобласці з'явяцца і новыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Капыльскім раёне вытворчасць сухога малака, а таксама мяса індычкі. У перспектыве гэта пазітыўна паўплывае на рэгіянальны валавы прадукт.
Узнагароды лепшым работнікам АПК
Губернатар Аляксандр Турчын уручыў узнагароды лепшым работнікам АПК. Гэта Падзякі Прэзідэнта, медалі "За працоўныя заслугі", а таксама ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама.
Сярод тых, хто атрымаў высокія дзяржаўныя ўзнагароды і старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, а таксама кіраўніцтва холдынга "Першы малочны".













