Традыцыйная акцыя Партфель першакласніка сёння прыйшла да фінішу

22 августа 2013

Дабрачынныя мерапрыемствы стартавалі месяц таму. За гэты час валанцёры ўкамплектавалі 350 партфеляў для ўчарашніх дашкалят са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. У кожным камплекце сшыткі, альбомы, алоўкі, ручкі і фарбы. Сёння на ўрачыстым канцэрце будучыя першакласнікі атрымалі ў падарунак свой першы школьны партфель.


Жанна Рамановіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: Трэба адзначыць, што сярод тых, хто сёння атрымае партфелі, у большасці дзеці са шматдзетных сем'яў. Адзін з арганізатараў гэтага мерапрыемства - Асацыяцыя шматдзетных бацькоў. Таксама сёння атрымліваюць партфелі дзеці з няпоўных сем'яў, з сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды.



Святлана Кужаль, шматдзетная маці: Мой сын сёлета ідзе ў першы клас. Вельмі прыемна, што дзяржава не забывае, клапоціцца аб нас. Мы шматдзетная сям'я: трое дзяцей сваіх, чацвёрты прыёмны. Гэты клопат вельмі прыемны.


Нагадаем, у акцыі мог прыняць удзел кожны. Наведвальнікі магазінаў маглі набыць школьныя прылады для будучых першакласнікаў і перадаць іх праз добраахвотнікаў.