Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх гарадах краіны

9 мая 2018

Урачыстыя мерапрыемствы сёння праходзяць ва ўсіх гарадах паўночнага рэгіёна краіны.

Паветраныя шары з папяровымі жураўлямі ў памяць, аб тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу, упрыгожылі неба над Віцебскам. На кожным - імёны герояў - вызваліцеляў вобласці. Святочныя гулянні аб'ядналі тысячы жыхароў і гасцей абласнога цэнтра.

Сапраўдны сюрпрыз гараджанам падрыхтавалі войскі Гродзенскага гарнізона. У гістарычным цэнтры горада разгарнулася выстава сучаснага ўзбраення, дзе прадэманстраваная не толькі стралковая зброя, але і танкі, і баявыя машыны пяхоты, і нават зенітна-ракетны комплекс С-300.

У гэты дзень да святочнага марафону далучыўся 21 раён Гомельскай вобласці. У Лоеве ўрачысты мітынг адбыўся на вадзе. Тут арганізавалі парад пагранічных катараў, а вянкі спусцілі на ваду. Менавіта тут у гады вайны праходзіла знакамітая бітва за Днепр. 365 яе ўдзельнікаў удастоеныя звання Героя Савецкага Саюза. Гэта небывалы выпадак у гісторыі.