Танцавальны калектыў БДПУ - прызёр міжнароднага фестывалю

20 июля 2020
Стыльныя касцюмы, сучасная харэаграфія і харызма. Танцавальны калектыў БДПУ "Арт-Юніці" стаў прызёрам міжнароднага фестывалю. Асноўныя кірункі – хіп-хоп, вог, джаз-фанк і кантэмп. Сёлета маладзёжны перформанс праходзіў ў анлайн-фармаце. Танцавальныя калектывы з Украіны, Эстоніі, Расіі і Беларусі дасылалі свае лепшыя выступленні па электронай пошце. У выніку хлопцы і дзяўчаты занялі першае месца ў намінацыі "Танцавальнае шоу", другое - у намінацыях "Флешмоб" і "Вулічнае шоу".

Калектыў налічвае больш за 30 удзельнікаў. Акрамя студэнтаў БДПУ ў  "Арт-Юніці" прыходзяць і аматары патанцаваць з іншых універсітэтаў.