Урачыстыя набажэнствы ў гэтыя хвіліны працягваюцца ва ўсіх праваслаўных храмах краіны

16 апреля 2017

Адзначым, святкаванне Вялікадня падоўжыцца 40 дзён. Менавіта столькі, паводле падання, Хрыстос быў з вучнямі пасля свайго ўваскрэсення. У цэрквах працягваецца асвячэнне галоўных страў святочнага стала: тварожных пасх, кулічоў, фарбаваных яйкаў. Апошнія сімвалізуюць з'яўленне новага жыцця. Імі прынята адорваць блізкіх. Вялікдзень - свята сямейнае. Дарослыя ідуць у храмы разам з дзецьмі. Вернікі дзеляцца радасцю і надзеямі. Жадаюць адно аднаму дабра і міру.

Сярод царкоўных свят у праваслаўных Вялікдзень займае асаблівае, галоўнае месца, таму што гэта свята свят, урачыстасць урачыстасцяў.