Урачыстае шэсце ў гонар Дня Перамогі пачнеццца ў Мінску а 10-й гадзіне раніцы

6 мая 2014

Калона пройдзе па праспекце Незалежнасці ад скрыжавання з вуліцай Янкі Купалы да плошчы Перамогі, удзельнікі ўскладуць кветкі да манумента. А ўвечары запланаваны традыцыйны салют. Дарэчы, сёлета ён пройдзе ў 23 гадзіны, а не ў 22, як паведамлялася раней, дзеля большай відовішчнасці. Вогненная феерыя будзе доўжыцца 10 хвілін. Святочныя залпы запусцяць з шасці ўстановак.