Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Леніна адбылася на плошчы Незалежнасці ў Мінску

7 ноября 2023

Кветкі да помніка Леніна - даніна павагі тым, хто адстойваў прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, каваў перамогу і паднімаў краіну з руін

Беларусы абаранілі сваё права  мець уласную дзяржаву 106 гадоў таму. Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Уладзіміру Леніну  адбылася на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Нагадаць аб тым, што без памяці  няма гісторыі, сабраліся тысячы чалавек: ад кіраўніцтва Мінгарвыканкама і прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі  да грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў. Гэта даніна павагі тым, хто адстойваў прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, каваў нашу агульную перамогу і паднімаў краіну з руін у пасляваенную эру. Сацыяльныя пастулаты Вялікага Кастрычніка  знайшлі адлюстраванне і ў мадэлі  суверэннай Беларусі. Мы ўпэўнена рухаемся па шляху стварэння, пабудовы маналітнага грамадства з вялікім патэнцыялам, патрыятычнымі імкненнямі і духоўнымі каштоўнасцямі.