Урачыстасці ў гонар абраза Божай Маці Будслаўскай

2 июля 2014

Менш чым гадзіну назад з Мінска на ўрачыстасці ў гонар абраза Божай Маці Будслаўскай адправіліся каля трох дзясяткаў паломнікаў. Прычым, да Будслава вернікі вырашылі дабірацца на веласіпедах. Узначаліў велапілігрымку сам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Аднак перш, чым адправіцца ў шлях, ранішняя імша ў касцёле Святых Сімона і Алены, на якой паломнікі атрымалі блаславенне галоўнага каталіка краіны.



Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архіепіскап:


Людзі хочуць такім чынам ушанаваць Божую Маці, каб прыехаць у Будслаў на роварах. Гэта таксама нейкая атракцыя да іншых людзей. Яны будуць у іншых парафіях, будуць сустракацца з людзьмі, цэлебраваць святую імшу, з імі едзе святар. Гэта і споведзь, і духоўныя размовы на адпачынку, асабліва эўхарыстыя - такім чынам будуць рыхтаваць сябе да спаткання з абразом Маці Божай Будслаўскай.



На веласіпедах у санктуарый вернікі адправіліся ўжо 11-ты раз. Урачыстасці ў Будславе адбудуцца 4 і 5 ліпеня. Сёлета яны пройдуць пад дэвізам Марыя - прыклад малітвы.