Паліва "Арктыка" можна купіць на 260 АЗС "Беларуснафта"

21 декабря 2021
У Беларусь прыйшлі маразы. Гэтай ноччу сіноптыкі прагназуюць да мінус 23. Тэмпературныя перапады варта ўлічваць і вадзіцелям - выбіраць сезоннае паліва. Арктычнага на аўтазапраўках сеткі "Беларуснафта" дастаткова. Усяго іх па краіне больш за 250, у Мінску - 39 АЗС. 

Незамярзальнае дызпаліва вытрымлівае да мінус 32 і маркіруецца на калонках сняжынкай і надпісам на чырвоным фоне.