Топ-5 актуальных новых спецыяльнасцей у беларускіх ВНУ

13 июля 2020
Да падачы дакументаў у ВНУ засталося каля 2 тыдняў. Сёлета спіс спецыяльнасцей папоўнілі 20 новых кірункаў. Мы выбралі топ-5 самых актуальных.

Спецыяльнасць БНТУ: "праектаванне і эксплуатацыя АЭС"

Пра тое, як уладкавана АЭС, выкладчык БНТУ Андрэй Бураў гатовы распавядаць сваім студэнтам з вялікім натхненнем. Усё ж спецыяльнасць "праектаванне і эксплуатацыя атамных электрастанцый" актуальная і адказная. Прафесіяналаў для працы на БелАЭС па гэтым профілі пачнуць навучаць ужо з верасня. 

Ядзерная фізіка, праца рэактараў, радыяцыйная бяспека. Спецыялістаў для будучай АЭС будуць рыхтаваць 5 гадоў. На першы курс сёлета набяруць 25 чалавек. Навучанне за кошт бюджэту. Для паступлення трэба падаць сертыфікаты ЦТ па матэматыцы і фізіцы. 

Выпускнікі спецыяльнасці "праектаванне і эксплуатацыя атамных электрастанцый" атрымаюць кваліфікацыю "інжынер-энергетык". Дадаткова маладыя спецыялісты пройдуць падрыхтоўку на трэнажорах у навучальна-трэніровачных класах і на дзеючых АЭС.
Чвэрць стагоддзя тут, у БНТУ, рыхтуюць інжынераў па праектаванні, абслугоўванні і рамонце медтэхнікі. З новага навучальнага года з'явяцца і новыя, прагрэсіўныя спецыялізацыі гэтага кірунку: "тэхнічныя сродкі дыягностыкі і лячэння" і "тэхнічныя сродкі замены органаў і рэабілітацыі". Выпускнікі першай будуць працаваць з дыягнастычнай тэрапеўтычнай тэхнікай.

Набор - 25 чалавек на кожную спецыялізацыю. Акрамя дыплома - магчымасць супрацоўнічаць з тэхнапаркам БНТУ "Палітэхнік". 

Спецыяльнасць БДТУ: "прамысловая падрыхтоўка і водаачыстка"

Яшчэ адна актуальная спецыяльнасць  у БДТУ - "прамысловая падрыхтоўка і водаачыстка". Плануецца, што па будучую прафесію інжынера прыйдуць сёлета 30 студэнтаў. Выпускнікі будуць вывучаць і ўкараняць тэхналогіі ачысткі вады, праектаваць устаноўкі водаачысткі, а таксама ўзнімаць пытанні аховы навакольнага асяроддзя. Дарэчы, і выбар будучага месца працы дастатковы. 

Больш за 55 тысяч чалавек прымуць ВНУ Беларусі

Рэма Герлоўская, кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "Прыём ва ўстановы вышэйшай адукацыі будуць ажыццяўляць 50 устаноў вышэйшай адукацыі. Плануем прыняць больш за 55 тысяч чалавек, з іх больш за 27 тысяч будуць прынятыя за кошт сродкаў бюджэту".

Сёлета ў ВНУ Беларусі з'явіцца больш за  20 новых спецыяльнасцей. Усяго  падаваць дакументы можна на больш як 380 кірункаў. Старт прыёму - 25 ліпеня.