Цёплы і сонечны тыдзень прагназуюць сіноптыкі ў Мінску і Мінскай вобласці

26 февраля 2024

Вясна прыйдзе згодна з раскладам! Апошнімі днямі лютага ў сталіцы і Мінскай вобласці тэмпература будзе на 6-8 градусаў вышэй за норму. Пасля пахмурнага і туманнага панядзелка надвор'е пачне паляпшацца, выгляне доўгачаканае сонца. Заўтра - да 12 цяпла, а ў сярэдзіне тыдня - да плюс 14.

У пачатку сакавіка на большай частцы цэнтральнага рэгіёна дажджоў не чакаецца. Тэмпература крыху апусціцца, але пры гэтым будзе па-вясенняму цёпла.