Тэндэнцыі маючага адбыцца вясельнага сезона абмеркавалі кіраўнікі ЗАГСаў краіны

27 августа 2016

Зрабіць больш разнастайнымі формы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і дапамагчы зрабіць вясельныя ўрачыстасці яшчэ больш прывабнымі арганізатары абяцаюць ужо ў найбліжэйшы час. Аб тэндэнцыях будучага сезона вяселляў гаварылі напярэдадні ўдзельнікі семінара-практыкума з удзелам кіраўнікоў ЗАГСаў краіны. Месцам яго правядзення сталі базы адпачынку Круглянскага раёна. І не выпадкова. Каб адсвяткаваць тут дзень нараджэння сям'і, маладыя пары запісваюцца ў чаргу яшчэ задоўга да самой урачыстасці. Каб улавіць модныя тэндэнцыі, нашаму карэспандэнту Андрэю Ястрабаву давялося пабываць адразу на трох вяселлях. Затое зараз ён дакладна ведае, што ў трэндзе (відэа).