Тэмпературныя рэкорды ў Беларусі

24 декабря 2019
Тэмпература б'е рэкорды і ў Беларусі. У мінулыя выхадныя максімумы былі зафіксаваныя ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. У Гомелі і Брагіне 22 снежня слупок тэрмометра паказаў плюс 9,5 градуса. У Брэсцкім рэгіёне ад незвычайна цёплага надвор'я зацвіў кураслеп. Павышаны фон і дажджы чакаюцца ў Беларусі і ў найбліжэйшыя дні. На канец рабочага тыдня сіноптыкі прагназуюць пахаладанне і снег.