Тэма занятасці стала адной з галоўных падчас дыялогу старшыні Мінскага аблвыканкама з журналістамі

2 февраля 2018

Тэма занятасці стала адной з галоўных падчас дыялогу старшыні Мінскага аблвыканкама з журналістамі. Беларускі аўтазавод сёлета пачынае рэалізацыю буйнога інвестыцыйнага праекта. Холдынг "БелАЗ" пабудуе ў Слуцку ультрасучаснае прадпрыемства па выпуску кранаў маставога тыпу грузападымальнасцю да 240 тон. Завод будзе вырабляць інавацыйную тэхніку, адначасова з'явяцца і новыя рабочыя месцы.

Планка Мінскай вобласці - 10 000 новых рабочых месцаў. У цэлым жа арыентыр па занятасці, вызначаны ўрадам на гэты год, - 70 000 новых рабочых месцаў.