Тэлеверсію цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь глядзіце 9 студзеня на "Беларусь 1"

9 января 2024

Дзяржава бачыць і шануе тых, хто жыве і працуе на карысць беларусаў і сваёй краіне. У гэтыя хвіліны ў Палацы Рэспублікі пачынаецца цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама "Беларускі спартыўны Алімп". Высокіх узнагарод удастоены працоўныя і творчыя калектывы.

За асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў, маральных традыцый беларускага народа і патрыятычнага выхавання моладзі адзначаны прадстаўнікі розных прафесій. Гэтыя людзі не глядзяць на гадзіннік, яны гатовы ахвяраваць асабістым часам дзеля агульнай выгады. Яны і ёсць Беларусь, і імі ганарыцца краіна. Усіх асабіста сёння ўшаноўвае Прэзідэнт. Падрабязней распавядзём у наступных выпусках, а поўную версію цырымоніі глядзіце адразу пасля "Панарамы".