"Тэхніка і асобы парада"

27 июня 2018

Напярэдадні Дня Незалежнасці Агенцтва тэленавін працягвае ўнікальны праект "Тэхніка і асобы парада". Паветраную частку адкрые тройка сучасных шматмэтавых верталётаў Мі-8, яны пранясуць тры сцягі - Дзяржаўны флаг, сцяг Узброеных Сіл Беларусі, а таксама Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА. Машыны - у новай мадыфікацыі, якой няма практычна ні ў адной краіне свету. Найноўшае абсталяванне дазваляе верталёту выконваць мноства задач - ад транспартоўкі грузаў і пошукавых аперацый да агнявой падтрымкі і высадкі дэсанта (відэа).