Тэхнічнае пераўзбраенне

5 августа 2016

Сёння на Мінскім трактарным заводзе адбылася ўрачыстая перадача пажарнай тэхнікі на карыстанне 25-й выратавальнай часці. Падраздзяленне абслугоўвае завод і сочыць за пажарнай бяспекай на машынабудаўнічым гіганце. Канструктары трактарнага завода перадалі ў карыстанне пажарнай часці аўтацыстэрну, разлічаную на шэсць ратавальнікаў, і спецыяльна сканструяваны экскаватар-пагрузчык.

Пасля перадачы пажарнай тэхнікі ратавальнікі МНС прадэманстравалі свае ўменні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый. На плошчы перад трактарным заводам разгарнулася выступленне ратавальнікаў-альпіністаў і паказальнае тушэнне пажару.